У першым коле «Ралан Гарос» Азаранка згуляе з пераможцай-2017, а потым будзе яшчэ складаней

23.05.2019 / 22:24

У Парыжы прайшло лёсаванне Адкрытага чэмпіянату Францыі (Ралан Гарос), які стартуе ў нядзелю.

У першым коле згуляюць чэмпіёнка-2017 латвийка Алёна Астапенка і экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка.

А затым пераможца матча сустрэнецца з пераможцай гульні паміж першай ракеткай свету Наомі Осака і Ганнай Каралінай Шмідлавай.

Арына Сабаленка (11 WТА) сустрэнецца з Дамінікай Цыбулкавай (35), Аляксандра Сасновіч (32) стала саперніцай Палоны Герцаг (70), а Вера Лапко (101) згуляе з Дыянэ Пары (486).

Nashaniva.com