Prada адмовіцца ад выкарыстання натуральнага футра

22.05.2019 / 20:42

Модны дом Prada анансаваў, што адмаўляецца ад выкарыстання натуральнага футра ў вытворчасці, пачынаючы з жаночай калекцыі сезона вясна-лета 2020.

Кампанія адмовілася ад футра пасля пагаднення з альянсам Fur Free, у прыватнасці, з некамерцыйнай арганізацыяй зааабаронцаў LAV і Таварыствам аховы жывёл ЗША.

«Фокус на інавацыйных матэрыялах дазволіць кампаніі пашырыць рамкі крэатыўнага дызайну пры выкананні этычных патрабаванняў да прадуктаў», — прыводзяцца словы кіраўніка моднага дома.