Венесуэла адхрысцілася ад расійскай вайсковай базы

21.05.2019 / 13:30

Венесуэла пакуль не плануе размяшчаць у сябе расійскую вайсковую базу. Такую заяву зрабіў пасол Венесуэлы ў Расіі Карлас Рафаэль Фарыа Тартоса.

«Мы чуем гэта ад СМІ. Не ведаю, адкуль яны бяруць такую інфармацыю», - заявіў дыпламат. Ён дадаў, што «ніхто нідзе не казаў» аб магчымым адкрыцці базы.

Тартоса адзначыў, што ў рамках ваеннага супрацоўніцтва, якое было ўхвалена некалькі гадоў таму, у Венесуэлу лётаюць самалёты з Расіі. Аднак з гэтага не вынікае, што на яе тэрыторыі з'явіцца расійская вайсковая база.