У Мірскім замку прэзентавалі медалі Еўрапейскіх гульняў. Паглядзіце, як яны выглядаюць ФОТЫ

21.05.2019 / 11:57

Медалі II Еўрапейскіх гульняў прадставілі ў Мірскім замку, піша БелТА. У дызайне медалёў, распрацаваным стваральнікамі агульнай канцэпцыі брэнда II Еўрапейскіх гульняў (кампаніяй Brama Branding), знайшоў адлюстраванне адзін з сімвалаў - «папараць-кветка».