Віншуем! Дажджы адступаюць, ідзе лета — надвор'е на 18—20 мая

17.05.2019 / 13:14

Фота Сяргея Гудзіліна

У суботу атмасферны фронт яшчэ акажа ўплыў на надвор'е на Брэстчыне — тут пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. На астатняй тэрыторыі краіны пераважна без ападкаў. Ноччу ад + 8°С па поўначы да + 16°С па поўдні краіны, днём +20 … 26°С, піша Tut.by.

У нядзелю пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым захадзе кароткачасовыя навальніцы. Ноччу складзе ад + 6°С па паўночным усходзе да + 16°С па паўднёвым захадзе краіны, днём +21 … 26°С.

У панядзелак, 20 мая, максімальная тэмпература днём +21 … 26°С.