Смяротная аварыя пад Івацэвічамі: «Форд» урэзаўся ў машыну дарожнікаў, якая касіла траву на раздзяляльнай паласе

11.05.2019 / 12:36

Смяротная аварыя адбылася днём 10 мая ў Івацэвіцкім раёне на трасе М1.

46-гадовы жыхар Кобрына ехаў на «Фордзе» ў бок сталіцы ў крайняй левай паласе.

Ён сутыкнуўся з «Мерседэсам» дарожных службаў, які ехаў насустрач, косячы траву на раздзяляльнай паласе.

У выніку аварыі кіроўца «Форда» загінуў на месцы, кіроўца «Мерседэса» шпіталізаваны ў Івацэвіцкую цэнтральную раённую бальніцу.

Заведзена крымінальная справа.

Nashaniva.com