«Чаму ў Слоніме графіці да Дня беларускага пісьменства робяць па-руску?!» ФОТАФАКТ

11.05.2019 / 11:35

У Слоніме рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства. Свята мае адбыцца ў верасні. На сцяне дома па вуліцы Чырвонаармейскай вырашылі намаляваць гіганцкае графіці — тэатр Міхаіла Клеафаса Агінскага.

Чытач «Нашай Нівы» Дзяніс звярнуў увагу на подпіс пад выявай. «Чаму графіці да Дня беларускага пісьменства робяць па-руску?! Квітнеючая краіна абсурду», — мяркуе ён.

фота slonves.by

БЮ