Пасля хакейнага матча Пуцін зачапіўся за дыван на лёдзе і ўпаў ВІДЭА

11.05.2019 / 01:13

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зачапіўся за дыван, які ляжаў на лёдзе, і паваліўся. Інцыдэнт адбыўся ў Сочы пасля гала-матча Начной хакейнай лігі. 

Пуцін вырашыў падзякаваць гледачам за падтрымку. Падчас руху ўздоўж борта ён не заўважыў чырвоны дыван.

Яго таварышы па камандзе, у тым ліку легендарны хакеіст Вячаслаў Фецісаў, кінуліся на дапамогу, аднак Пуцін усё ж паваліўся.

Nashaniva.com