У Гомелі аўтамабіль знёс лаўку, урэзаўся ў дрэва і ледзь не ўпісаўся ў пяціпавярховік

02.05.2019 / 21:36

Сёння раніцай у Савецкім раёне Гомеля адбылася аварыя. Машына заехала на тратуар і ледзь не ўрэзалася ў пяціпавярховік.

Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Паўлава. Як відаць на фота, ахвярамі аўтамабіля сталі лаўка і дрэва.

Што стала прычынай аварыі і ці ёсць пацярпелыя, на гэты момант невядома.