Міністра абароны Вялікабрытаніі адправілі ў адстаўку праз скандал з Huawei

01.05.2019 / 21:30

Міністра абароны Вялікабрытаніі Гэвіна Уільямсана адправілі ў адстаўку ў сувязі са скандалам з кампаніяй Huawei, перадае ВВС.

Прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй папрасіла Гэвіна Уільямсана пакінуць урад, «страціўшы ўпэўненасць у яго здольнасці працаваць на пасадзе міністра абароны».

Уільямсан займаў пасаду міністра абароны з 2017 года.

Раней Daily Telegraph паведаміла аб магчымых рызыках для нацыянальнай бяспекі праз пагадненне з Huawei.

Пасля гэтага інцыдэнту запусцілі ўнутранае расследаванне. Па словах прадстаўніка Даўнінг-стрыт, Уільямсан быў звольнены з-за несанкцыянаванага раскрыцця інфармацыі.