З Беларусі дэпартуюць расіяніна, які зарэгістраваны ў Гродзенскім раёне, але жыве ў Гродне

29.04.2019 / 20:23

Іншаземец прыехаў да бацькі ў адну з вёсак Гродзенскага раёна, зарэгістраваўся і, згодна з міграцыйным заканадаўствам, павінен быў тут пражываць. Аднак, як высветлілася, рэгістрацыю ён аформіў фармальна, сам пасяліўся ў Гродне, піша rgazeta.by.

На тэрыторыі Гродзенскага раёна каля тысячы замежнікаў маюць дазвол на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь і 135 часова пражываюць. Замежныя грамадзяне абавязаны пражываць па месцы рэгістрацыі. У адваротным выпадку ім пагражае штраф да 50 базавых велічынь або дэпартацыя. Пры паўторным парушэнні — больш сур'ёзнае пакаранне.