Зяленскі апярэджвае Парашэнку на 47% — сацапытанне

16.04.2019 / 15:27

За кандыдата ў прэзідэнты і шоўмэна Уладзіміра Зяленскага ў другім туры выбараў гатовыя прагаласаваць 72,2 % апытаных украінцаў, якія вызначыліся з выбарам і пойдуць галасаваць, а за дзейнага прэзідэнта Пятра Парашэнку — 25,4 % рэспандэнтаў, паведамляе Украінская праўда.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, праведзенага з 9 па 14 красавіка, апублікаваныя ў аўторак.