Мірон падтрымаў украінцаў

08.01.2009 / 11:45

Бел-чырвона-белы сьцяг залунаў на праваслаўнае Раство ў Віцебску.

Яго вывесілі на даху пяціпавярховага дому №1 па вуліцы Леніна, побач з плошчай Перамогі.

Да сцяга была прымацавана цыдулка: «На знак салідарнасьці з братнім украінскім народам у гэты цяжкі для яго час. Мірон».