Цімашэнка паабяцала суд над Парашэнкам у выпадку яе перамогі на выбарах

04.03.2019 / 16:07

Лідар «Бацькаўшчыны» Юлія Цімашэнка паабяцала суд над прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у выпадку сваёй перамогі на прэзідэнцкіх выбарах, піша nv.ua.

Пра гэта яна сказала, каментуючы карупцыйны скандал у абароннай сферы, фігурантамі якога з'яўляецца атачэнне цяперашняга кіраўніка дзяржавы.

«Мы верым, што мы выйграем прэзідэнцкую кампанію, і прэзідэнт, і яго крымінальнае карупцыйнае атачэнне будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці», — падкрэсліла Цімашэнка.