Двух гульцоў чэмпіянату Беларусі аддалі ў арэнду клубу, што выступае ў чэмпіянаце Крыма

04.03.2019 / 15:31

Абаронца Ілля Рашчэня і форвард Дзмітрый Харнаўцоў, якія належаць «Энергетыку-БДУ» (мінскі клуб, што выйшаў у вышэйшую лігу ЧБ па футболе), аддадзены ў арэнду ў «Інкамспорт» з Ялты. Клуб выступае ў чэмпіянаце Крыма.

«Інкамспорт» узначаліў Юры Свіркоў, які працаваў у «Энергетыку-БДУ» з юнакамі 2001 года нараджэння.

Рашчэня ў мінулым сезоне згуляў у 21 матчы і забіў адзін мяч.