У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі песні расійскіх гуртоў — «Калаўрата», «Карозіі метала» і іншых

26.02.2019 / 15:38

Міністэрства інфармацыі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У параўнанні з мінулым месяцам у яго дадалася адно відэа, а таксама восем аўдыяфайлаў.

Гэта песні расійскіх гуртоў «Калаўрат», «Карозія металу» з паказальнымі назвамі кшталту «Апамятайся жа, Рускі», «Бі чарцей, ратуй Расію».