«Калі я прачытаў гісторыю Сашы Раманава, падумаў: вось многія баяцца кланавання чалавека…»

23.02.2019 / 23:32

Калі я чытаю гісторыі, як гэтая споведзь бацькі Сашы Раманава, забітага ў Стоўбцах, я думаю: вось многія, і царква таксама, баяцца кланавання чалавека, бо гэта паставіць перад чалавецтвам новыя этычныя і палітычныя выклікі. Але якое шчасце было б, каб мы маглі ўваскрасіць гэтага хлопца тут на Зямлі.

Яшчэ сто гадоў таму чалавек, хворы на сухоты, Максім Багдановіч, быў прырэчаны на смерць. 

А праз сто гадоў людзі, магчыма, будуць выпраўляць жахлівыя несправядлівасці таго, што цяпер мы называем кароткім словам «доля».

Я не баюся такой перспектывы і зайздрошчу будучым пакаленням. 

Андрэй Дынько