Стала вядома, калі нарэшце вада ў Мінску назаўжды перастане пахнуць хлорам

18.01.2019 / 15:55

Завяршыць будаўніча-мантажныя работы па рэканструкцыі хлорнай гаспадаркі ачышчальнай вадаправоднай станцыі плануецца ў лютым, а ўвесці аб'ект у эксплуатацыю - у сакавіку.

Пра гэта паведаміў у Мінгарвыканкаме дырэктар УП «Мінскводаканал» Алег Аўруцін.

Гэта дазволіць выключыць пах рэшткавага хлору ў пітной вадзе.

Нагадаем, у Мінску вада з артэзіянскіх крыніц падаецца спажыўцам пераважна без дадатковай ачысткі і апрацоўкі хлорам. Тая ж, што паступае з паверхневых крыніц, пакуль хларуецца. Яе спажыўцы - жыхары Фрунзенскага, Маскоўскага і часткова Кастрычніцкага раёнаў.