Трамп пахваліў вайскоўцаў за ліквідацыю тэрарыста

07.01.2019 / 00:02

Фота: coastguard.dodlive.mil

«Вялікія» амерыканскія вайскоўцы «аддалі справядлівасць» маракам ЗША, якія загінулі пры тэрарыстычнай атацы эсмінца «Коўл» ў 2000 годзе, забіўшы аднаго з арганізатараў выбуху Джамаля аль-Бадаві. Пра гэта Трамп напісаў у сваім Twitter, перадае РБК.

«Мы толькі што забілі кіраўніка гэтай атакі, Джамаля аль-Бадаві», — напісаў Трамп.

Our GREAT MILITARY has delivered justice for the heroes lost and wounded in the cowardly attack on the USS Cole. We have just killed the leader of that attack, Jamal al-Badawi. Our work against al Qaeda continues. We will never stop in our fight against Radical Islamic Terrorism!

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 6 января 2019 г.

Джамаль Ахмад Мухамад Алі аль-Бадаві, адзін з арганізатараў тэрарыстычнай атакі на амерыканскі эсмінец «Коўл» (Cole) у Адэне ў 2000 годзе, быў забіты ў выніку авіяўдару ВПС ЗША ў Емене на пачатку студзеня. Ліквідацыя тэрарыста адбылася ў правінцыі Марыб. Амерыканскія вайскоўцы запэўнілі, што быў знішчаны толькі тэрарыст, які ехаў у адзіночку на машыне, а мірныя жыхары не пацярпелі.

Аль-Бадаві быў адным з самых вышукваных ФБР злачынцаў. У 2003 годзе амерыканскі суд прызнаў яго вінаватым па 50 пунктах і накіраваў запыт аб экстрадыцыі ў Емен. Аднак тэрарыст двойчы ўцякаў з-пад варты ў Емене, пасля другой спробы яго месцазнаходжанне доўгі час заставалася невядомым. За інфармацыю пра яго Дзярждэпартамэнт ЗША абяцаў ўзнагароду $5 мільёнаў.

Эсмінец «Коўл» з 5-га флоту ЗША 12 кастрычніка 2000 года быў атакаваны ў порце Адэна маторнай лодкай са смяротнікамі, якая была начыненая выбухоўкай. У тэракце загінулі 17 амерыканскіх маракоў. Яшчэ 39 чалавек атрымалі раненні.