НАТА: У Расіі цяпер апошні шанец вярнуцца да выканання дагавора

04.01.2019 / 21:05

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў у інтэрв'ю DPA, што ў Расіі ёсць апошні шанец вярнуцца да выканання Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД).

«У Расіі цяпер апошні шанец», — сказаў Столтэнберг. Пры гэтым ён адмовіўся ацаніць імавернасць таго, што Расія вернецца да выканання дагавора. «Калі Расія не вернецца да выканання, тады ў нас будзе вялікая праблема, таму што ДРСМД разваліцца», — сказаў ён.