Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў у Мінску і Мінскай вобласці ліквідуюць

04.01.2019 / 14:13

Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў у Мінску і Мінскай вобласці будзе скасавана ў лютым, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

«У сувязі з развіццём сучасных тэхналогій і сістэмы ўзаемадзеяння МУС і Міністэрства аховы здароўя Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў у Мінску і Мінскай вобласці (БРНС ГУУС Мінгарвыканкама) страціла сваю актуальнасць. Падраздзяленне будзе скасавана з 6 лютага. Функцыі перададуць службе міліцыі «102» ГУУС Мінгарвыканкама», — гаворыцца ў паведамленні