У Віцебскім раёне знайшлі целы дзвюх забітых жанчын

03.01.2019 / 20:44

У Віцебскім раёне знойдзены целы дзвюх жанчын «з прыкметамі крымінальнай смерці», паведамляе Следчы камітэт.

Распачата крымінальная справа па артыкуле «Забойства».

Акалічнасці смерці і асобы жанчын пакуль што невядомыя.