Расійскі федэральны тэлеканал назваў кіраўніка Беларусі «надакучлівым»

30.12.2018 / 20:18

У матэрыяле пра візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву 29 снежня тэлеканал ТВЦ назваў кіраўніка Беларусі «надакучлівым».

Напісаўшы пра тэму візіту, ТВЦ таксама звярнуў ўвагу на падораныя Аляксандрам Лукашэнкам бульбу і сала.

Варта адзначыць, што ТВЦ — адзін з федэральных расійскіх каналаў, яго кантралюе ўрад Масквы.