Трамп заявіў пра «найвялікшы падман» у гісторыі палітыкі ЗША

30.12.2018 / 14:33

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што справа аб «змове» прадстаўнікоў яго перадвыбарчага штаба з Расіяй напярэдадні выбараў 2016 года з'яўляецца «найвялікшым падманам» у гісторыі палітыкі ЗША. Пра гэта ён напісаў у твітары.

«Фальсіфікацыя расійскай змовы — найвялікшы падман у гісторыі амерыканскай палітыкі», - заявіў Трамп.

“Absolutely nothing” (on Russian Collusion). Kimberley Strassel, The Wall Street Journal. The Russian Collusion fabrication is the greatest Hoax in the history of American politics. The only Russian Collusion was with Hillary and the Democrats!

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 30 декабря 2018 г.

Ён таксама напісаў, што пры яго папярэдніку Бараку Абаме Мінюст ЗША і ФБР наўмысна сфальсіфікавалі расследаванне, каб дапамагчы Хілары Клінтан атрымаць перамогу на выбарах.

ЗША падазраюць расійскую ваенную разведку ва ўмяшанні ў выбары 2016 года. У ліпені амерыканскі Мінфін назваў імёны 12 чалавек, якія, па дадзеных Вашынгтона, працавалі на ГРУ, ўзломвалі серверы Дэмакратычнай партыі і электронную пошту Хілары Клінтан. 19 снежня ўсе яны апынуліся пад санкцыямі ЗША.