Дзяўчаты з Бялыніцкага лясгаса сфатаграфаваліся для календара на 2019 год ФОТЫ

як вам?

20.12.2018 / 19:57

Бялыніцкі лясгас стварыў насценны каляндар на 2019 год. На ім — фатаграфіі работніц прадпрыемства ў нацыянальных строях з дарункамі лясоў і палёў у руках.

На кожнай старонцы — супрацоўніцы прадпрыемства розных прафесій: эканаміст, тэхнік-радыёлаг, бухгалтар, інжынер-лесапатолаг, намеснік дырэктара. Таксама на календары ёсць энцыклапедычная інфармацыя пра лясныя багацці Беларусі.