«…Ты разумееш, што прыехаў у Беларусь»: назіранне немца

20.11.2018 / 19:37

«Калі ты купляеш каву з сабой і за накрыўку табе прыйдзецца заплаціць асобна, ты зразумееш, што ты прыехаў на Беларусь», — іранізуе перакладчык Андрэ Бём.

Андрэ Бём доўгі час жыў у Беларусі, выкладаў нямецкую мову ў БДУ як лектар DAAD (Deutscher Akademischer Austauschdienst) і займаўся перакладам беларускай літаратуры.