Адкрыццё помніка на магіле Ніла Гілевіча — 23 лістапада

23 лістапада (пятніца) у 13.00 на Кальварыйскіх могілках у Мінску адбудзецца адкрыццё помніка на магіле Народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча (30.09.1931 — 29.03.2016). Скульптар — Ігар Засімовіч.

20.11.2018 / 15:02

Ніл Гілевіч

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» запрашае блізкіх, сяброў, калег і прыхільнікаў творчасці прыйсці і ўшанаваць памяць паэта.