Смаргонец забіў знаёмага дошкай: нанёс 52 удары

14.11.2018 / 16:11

Усё адбылося ў красавіку 2018 года ў кватэры абвінавачанага, піша БелТА.

Пасля сумеснага распівання спіртных напояў 61-гадовы гаспадар падчас сваркі жорстка збіў 48-гадовага госця, нанёс яму не менш як 52 удары дошкай па розных частках цела. «Пасля гэтага мужчына лёг спаць. А пацярпелы ад атрыманых множных цяжкіх цялесных пашкоджанняў памёр у калідоры кватэры праз некалькі гадзін», — распавяла старшы памочнік пракурора Таццяна Вербель.

Яму пагражае да 25 гадоў зняволення або пажыццёвае зняволенне.