Маладзечанка падчас сваркі ўдарыла сужыцеля нажом

09.10.2018 / 20:47

Маладзечанка падчас сваркі ўдарыла сужыцеля нажом. Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю з пранікальным раненнем грудной клеткі.

У Маладзечне 37-гадовая мясцовая жыхарка падчас сваркі пасля сумеснага распівання спіртнога ўдарыла 48-гадовага беспрацоўнага сужыцеля нажом. Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю ЦРБ з пранікальным раненнем грудной клеткі.

Здарэнне адбылося 7 кастрычніка каля 22.50.

Маладзечанку затрымалі па артыкуле «Затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства».

Крымінальную справу распачалі 8 кастрычніка па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання».