У Пінску на Дзень горада адкрылі пешаходную вуліцу ФОТАФАКТ

06.10.2018 / 18:29

Фота: Аляксандр Шатохін са старонкі суполкі Pinsk is love

З адкрыцця рэканструяванай пешаходнай вуліцы Леніна сёння, 6 кастрычніка, у Пінску стартавалі мерапрыемствы, прысвечаныя 921-й гадавіне першай згадкі пра горад ў летапісных крыніцах.

Вуліца змяніла каля дзясятка назваў: Спаская, Францысканская, Кіеўская, Касцюшкі, Ленінская…

Рэканструкцыя пешаходнай вуліцы Леніна пачалася ў канцы 2016 года. Кошт работ, як піша sb.by, склаў больш за 2,5 мільёнаў рублёў.

На вуліцы Леніна знаходзяцца касцёл Успення Панны Марыі з арганам XIX стагоддзя, Вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага.