Што наконт вуліцы «25 Сакавіка» ў Мінску? Улада: Прапанова будзе ўлічана

Прапанову аб тым, каб адну з новых вуліц у сталіцы назвалі ў гонар 25 Сакавіка, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя накіравала ў Мінгарвыканкам. 

06.10.2018 / 14:11

Начальніца ўпраўлення культуры Мінскага гарвыканкама Віталіна Рудзікава адказала:

«Прапанова аб прысваенні наймення «25 Сакавіка» новай вуліцы ў Мінску накіравана ў камісію па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак Мінска. Яна будзе ўлічана ва ўстаноўленым парадку пры найменнях новых састаўных частак Мінска».

nn.by