Два мужыкі прыехалі глядзець на шпілі: сацыяльныя сеткі высмеялі расказ Пятрова і Башырава пра паездку ў Солсберы
13.09.2018 / 17:30
Расіяне Руслан Башыраў і Аляксандр Пятроў, абвінавачаныя паліцыяй Вялікабрытаніі ў атручванні былога расійскага разведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў брытанскім горадзе Солсберы, далі інтэрв'ю тэлеканалу Russia Today.
Пабудаваны ў 1258 годзе сабор у Солсберы сапраўды знакаміты, у першую чаргу, сваім 132-метровым шпілем. Тым не менш, карыстальнікаў сацыяльных сетак не пераканалі тлумачэнні Пятрова і Башырава.
Чытайце таксама: Падазраваныя ў атручванні Скрыпалёў: Мы ехалі ў Солсберы, каб наведаць сабор — эпічнае ВІДЭА