Шатландзец зрабіў прапанову дзяўчыне з дапамогай каровы

03.09.2018 / 21:02

Фермер з Шатландыі зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне, напісаўшы маркерам фразу «Ты выйдзеш за мяне?» на адной са сваіх кароў. Пра гэта інфармуе газета The Telegraph.

Як распавёў будучы жаніх, гэтая карова найбольш падабалася яго дзяўчыне. Спачатку сяброўка фермера заўважыла, што на баку жывёлы нешта напісана, але не змагла прачытаць прапанову, паколькі карова ў гэты момант павярнулася другім бокам. Калі жывёла падышла бліжэй да пары і дзяўчына ўбачыла напісанае пытанне, яе абраннік ужо стаяў перад ёй на каленях з пярсцёнкам.

OVER THE ‘MOO’-N: A farmer from Scotland used a special livestock marker and his girlfriend’s favorite cow, Curlytop, to propose to his now fiancée. pic.twitter.com/YYHlScMSWQ

— Fox News (@FoxNews) September 3, 2018

Дзяўчына адказала згодай. Пазней яна апублікавала ў сацсетках фатаграфію каровы з надпісам на баку.

Фермер адзначыў, што накіруе запрашэнне на вяселле і карове, аднак ён не пэўны, ці прыме яна яго.