У Слоніме малакавоз збіў школьніцу, яна трапіла ў рэанімацыю

03.09.2018 / 16:40

Фота ДАІ Гродна

Здарэнне адбылося 1 верасня на вуліцы Падлеснай, паведамляе ДАІ Гродна.

Дзевяцікласніца вярталася са школы, выйшла з аўтобуса. Але пакуль іншыя калегі чакалі магчымасці бяспечнага пераходу, дзяўчына зрабіла іначай.

Выйшла на дарогу перад МАЗам і стала перабягаць праезную частку, у выніку трапіла пад малакавоз. У цяжкім стане школьніцу змясцілі ў рэанімацыю.