Тры фантаны ў Мінску будуць са светладыёднымі купаламі

29.08.2018 / 15:48

Фантаны «Сталіца» на плошчы Незалежнасці, «Амфітэатр», што на праспекце Пераможцаў, 4, і рукатворны гейзер на вул. Пуліхава пры рэканструкцыі аснасцяць святлодыёднымі купаламі, паведаміў «Мінск-Навінам» начальнік участка эксплуатацыі гарадскіх фантанаў УП «Мінскзеленбуд» Васіль Бахар.

Плануецца, што гэта будуць здымныя канструкцыі, якія стануць ўсталёўваць на зіму і дэмантаваць ўвесну пры падрыхтоўцы рукатворных гейзераў да сезона