У Мінску можа з'явіцца шэсць пешаходных вуліц

13.08.2018 / 06:37

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паведаміў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч, піша БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб планах па стварэнні пешаходных вуліц у сталіцы, Дзмітрый Семянкевіч адзначыў, што ўпісаць пешаходную вуліцу ва ўжо існуючую структуру горада — няпростая задача.

«У новай забудове гэта цалкам дастасавальнае паняцце. Ідэя генеральнага плана такая, што буйныя раёны Мінска разглядаем як самастойныя гарады, і там таксама павінны з'явіцца свае пешаходныя вуліцы. Іх павінна быць як мінімум шэсць», — сказаў ён.