Брэнд, які стварае правакацыйныя плашчы з надпісам «Арыштуй мяне», выпусціў да іх кеды. У партнёрах — зноў Лідская фабрыка

як вам?

Брэнд адзення Сeremony выпускае мужчынскія камбінезоны, плашчы і піжамы. У апошняй калекцыі на плашчах з'явіўся вялікі англамоўны надпіс «Арыштуй мяне». Стваральнікі беларуска-японскай калабарацыі тлумачылі гэты заклік жаданнем звярнуць увагу на праблемы і не пераставаць мысліць крытычна.

10.08.2018 / 11:42

Цяпер у іх правакацыйную калекцыю дадаліся і кеды, зробленыя ў супрацоўніцтве з Лідскай абутковай фабрыкай. 

Першыя 50 пар ужо даўно разышліся, цяпер адкрытая замова на другую партыю.

У адрозненне ад класічнай мадэлі, на кедах ад Сeremony заднікі і бакавыя палоскі зробленыя з святлоадбівальнага матэрыялу, крыху палепшаная якасць замшы, цалкам перапрацаваныя ўнутраныя часткі, адтуліны для шнуркоў акантаваныя металам і інш.

«Без падтрымкі і досведу супрацоўнікаў і кіраўнікоў Лідскай фабрыкі мы б не дамагліся такога выніку. Фабрыка падышла да рэалізацыі сумеснага праекта вельмі адказна: яны пагадзіліся на супрацоўніцтва, нягледзячы на дробныя па мерках іх вытворчасці аб'ёмы. Выніковы прадукт — свежы, моладзевы погляд на класічную мадэль кедаў», — распавёў «НН» дызайнер Роберт Варанецкі.

Каштуе такая пара 65 рублёў.

Чытайце таксама:

Беларусы стаяць у чэргах па модныя лідскія кеды, але фабрыка адгрузіла ў 5 разоў менш абутку, чым трэба было

nn.by