У Чувашыі вырабляюць малакапрадукты пад маркай «Беларускія традыцыі» ФОТАФАКТ

09.08.2018 / 15:17

Гісторыю, якая адбылася з ім у Маскве, апісаў у сваім фэйсбуку Ігар Данілаў:

«Вырашыў я ў Маскве кефіру купіць — смагу прагнаць. Абраў прадукт з гандлёвай маркай «Беларускія традыцыі» — як быццам падтрымаць айчыннага вытворцу.

Адпіў, але смаку беларускіх традыцый не адчуў.

Павярнуў бутэльку і даведаўся, што вытворца гэтага пеннага напою — ААТ «Ядрынмалако» з Рэспублікі Чувашыя.

Такія вось традыцыі дружбы!

У Чувашыі (і не толькі) ведаюць-разумеюць, што давер расейцаў да беларускіх прадуктаў і тавараў вельмі высокі!

Ніякі Расспажыўнагляд з гэтай любоўю да беларускага нічога зрабіць не можа!»