Як выглядае сушка старых дываноў і посцілак ля Новага замка ў Гродне ФОТЫ

08.08.2018 / 21:28

У двары Новага замка ў Гродне раніцай 8 жніўня выклалі сушыць дываны, посцілкі і частку адзення з фондаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Многія рэчы датуюцца сярэдзінай 19 ст. і першай паловай 20 ст. Гэтыя фонды музея на працягу дзесяцігоддзяў папаўняліся пры дапамозе жыхароў Гродна і навакольных вёсак. Прасушка тэкстыльных экспанатаў — штогадовая працэдура, неабходная для лепшага захоўвання рэчаў, піша Hrodna.life.