Былы кіраўнік паліцыі Венесуэлы прызнаўся ў замаху на Мадура

08.08.2018 / 16:26

Былы кіраўнік муніцыпальнай паліцыі Венесуэлы Сальваторэ Лукезэ заявіў, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы замаху на Нікаласа Мадура, паведамляе Reuters.

Ён зараз знаходзіцца ў Калумбіі і дзейнічаў разам з групай антыўрадавых актывістаў, у склад якой уваходзяць былыя вайскоўцы.