Mirum Music Festival сёлета не адбудзецца, бо арганізатары не дамовіліся з адміністрацыяй замка

07.08.2018 / 22:55

Арганізатары Mirum Music Festival паведамілі, што фестываль у гэтым годзе не адбудзецца.

Абавязковай умовай правядзення фестывалю стала арэнда некалькіх пляцовак каля замка. Адміністрацыя музея адмовіла арганізатарам у арэндзе. Афіцыйнага адказу на афіцыйны запыт з боку музея не было, і арганізатары нават не ведаюць прычыну адмовы. Але з улікам досведу шматгадовай камунікацыі з адміністрацыяй музея, арганізатары робяць выснову, што прычынай адмовы ў арэндзе пляцовак каля замка з'яўляецца асабістая непрыязнасць да праекта з боку намесніка дырэктара музея.