Мінабароны: 28 чалавек асуджаныя сёлета за дзедаўшчыну. Гэта сведчыць пра эфектыўнасць барацьбы

07.08.2018 / 15:36

Міністэрства абароны расказала пра колькасць вынесеных прысудаў за нестатутныя адносіны ў войску.

Сёлета ўжо налічваецца 28 асуджаных. Як сцвярджае Міністэрства абароны, гэта больш, чым у 2017 годзе, але менш, чым сярэднестатыстычныя паказчыкі за папярэднія гады. «Гэта пацверджанне таго відавочнага факту, што са злачыннасцю ў беларускай арміі вядзецца бескампрамісная барацьба», — падсумоўваюць сілавікі.

Агулам жа з 1995 года заведзена каля 1000 крымінальных спраў толькі па фактах парушэнняў статутных правілаў узаемаадносін.