Беларусы пад дзяржаўнымі і нацыянальнымі сцягамі прыйшлі на «Парад адзінства» у Нью-Ёрку ФОТА

06.08.2018 / 10:00

У нядзелю, 5 жніўня ў Брукліне адбыўся 5-ы штогадовы Міжнародны Дзень сяброўства - фестываль, у якім бяруць удзел 195 краін-чальцоў ААН. 

У рамках мерапрыемства адбыўся «Парад адзінства» - прадстаўнікі розных нацый прайшлі са сцягамі 195 краін па вуліцы Фултан да будынку Бруклінскага муніцыпалітэту, насупраць якога былі ўсталяваныя павільёны розных краін.

У павільёне, які выставіла афіцыйнае беларускае прадстаўніцтва пад чырвона-зялёным сцягам, можна было пабачыць сувеніры з саломкі, пачаставацца беларускім квасам, печывам і цукеркамі.

Парафіяне Сабору БАПЦ Кірылы Тураўскага прыйшлі на гэта мерапрыемства з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Віктар Дудараў, Нью-Ёрк