Стала вядома, дзе Лукашэнка адпачне на выходных

02.08.2018 / 12:43

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад некалькіх крыніц, на выходных Аляксандр Лукашэнка збіраецца адпачыць на Браслаўшчыне. 

фота Віктара Малышчыца з Браслаўшчыны.

Можна меркаваць, што кіраўнік дзяржавы на некалькі дзён спыніцца на беразе возера Воласа, дзе для яго пабудаваная рэзідэнцыя. 

Чыноўнікам з бліжэйшых райцэнтраў давялі, што Лукашэнка можа заехаць туды «на інспекцыю» пасярод свайго адпачынку.