Telegram запусціў сэрвіс для захоўвання дакументаў карыстальнікаў

а вы даверыце Дураву свае дакументы?

26.07.2018 / 20:24

Мэсэнджар Паўла Дурава Telegram афіцыйна запусціў сэрвіс для захоўвання даных карыстальнікаў Telegram Passport.

Сэрвіс Telegram Passport дазваляе загрузіць пашпартныя даныя, пасведчанні кіроўцы, рахункі ЖКГ, даведкі аб банкаўскіх рахунках і іншыя дакументы. Інфармацыя карыстальнікаў абаронена скразным шыфраваннем, паведамляецца ў блогу на сайце кампаніі.

З дапамогай Telegram Passport карыстальнікі мэсэнджара змогуць праходзіць аўтарызацыю ў іншых сэрвісах, якія патрабуюць ідэнтыфікацыі асобы.