ФІФА назвала найлепшы гол ЧС-2018 ВІДЭА

25.07.2018 / 19:49

Абаронца зборнай Францыі Бенжамен Павар прызнаны аўтарам найлепшага гола ЧС—2018, паведамляе ФІФА.

У матчы 1/8 фіналу турніру Павар забіў у вароты зборнай Аргенціны знешнім бокам ступні з-за межаў штрафной. Гэты гол зраўняў лік у матчы, а пасля французы атрымалі перамогу з лікам 4:3 і выйшлі ў чвэрцьфінал.