Нямецкая спецслужба абвінаваціла Расію ў шпіянажы супраць Германіі

24.07.2018 / 19:12

Федэральная служба абароны Канстытуцыі Германіі ўключыла Расію, Кітай і Іран у склад «гульцоў», якія займаюцца шпіянажам супраць Берліна, гаворыцца ў штогадовай справаздачы ведамства.

У дакуменце гаворыцца, што расійскія спецслужбы ўклалі шмат фінансавых і арганізацыйных рэсурсаў для дзейнасці супраць Германіі. Ведамства падкрэслівае, што такія напады закранаюць усе сферы, у тым ліку палітыку і эканоміку. «З выкарыстаннем кіберпрасторы маштабы ўзраслі ў шмат разоў», — дадалі ў нямецкай спецслужбе.