Мужчына ў Бабруйску страціў на працы кісць

06.07.2018 / 19:14

У Бабруйску 4 ліпеня рабочаму адрэзала кісць рукі. 26-гадовы мужчына атрымаў траўму, калі шчоткай змятаў смецце абсталявання, якое працавала, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: sk.gov.by.

Работнік кантраляваў засмечванне вібрасіта тэкстылем. Ён хацеў пачысціць раму ад тэкстылю, узяў шчотку і стаў змятаць смецце.

Бабруйчанін шчоткай дакрануўся да ніжняга краю транспарціровачнай стужкі, з-за чаго яго правую руку са шчоткай адкінула да верхняга краю і зацягнула да роліка. Мужчыну шпіталізавалі.

Следства праводзіць праверку. Высветлілася, што пацярпелы з 31 мая на прадпрыемстве працаваў неафіцыйна.