У Маскве забілі двух езуітаў

грамадзяніна Эквадору, 1966 году нараджэньня, і грамадзяніна Расеі, 1962 г.н.

29.10.2008 / 15:40

У аўторак увечары міліцыя знайшла ў кватэры на Пятроўцы целы сяброў ордэну езуітаў — грамадзяніна Эквадору, 1966 году нараджэньня, і грамадзяніна Расеі, 1962 г.н. — з чэрапна‑мазгавымі траўмамі.

Паводле сьледчых, забілі езуітаў у панядзелак, на момант выяўленьня целаў дзьверы ў кватэру былі адчыненыя. Інфармацыі пра тое, ці скралі якія‑небудзь рэчы, няма.

АГ