У крыві беларускай лёгкаатлеткі выяўленыя 6 забароненых рэчываў. Яна дыскваліфікаваная на 4 гады

11.06.2018 / 15:59

Дысцыплінарная антыдопінгавая камісія вынесла рашэнне аб дыскваліфікацыі тэрмінам на чатыры гады ў дачыненні да кідальніцы молата Анастасіі Мазурынай і весляра Арцёма Ліпскага, паведамляе НАДА Беларусі.

У допінг-спробе Анастасіі Мазурынай былі выяўленыя забароненыя субстанцыі (метабаліты дэгідрахлорметылтэстастэрону, метэналану, метандыенону, трэнбалону, тамаксіфену і анастразолу).

У Арцёма Ліпскага знойдзены метабаліт дэгідрахлорметылтэстастэрону.